Конкурс чытальнікаў "Мілагучная родная мова"

21.02.2024

Сёння, 21 лютага - Дзень роднай мовы, у нашай установе дашкольнай адукацыі прайшоў конкурс чытальнікаў "Мілагучная родная мова". Выхаванцы старэйшых групп чыталі вершы вядомых беларускіх пісьменнікаў на роднай мове.

У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. 

изображение_viber_2024-02-21_11-18-11-884

Меню раздела