Забава “Вячоркі”

23.11.2022

Расчыняйце дзверы,

Едуць госці,

Едуць з весак дальніх,

З маладосці,

Расчыняйце дзверы –

Сення свята!

Льюцца з вокан песні,

Скача хата!

24 лістапада ў нашай дашкольнай установе адбылося вельмі цікавае мерапрыемства – забава “Вячоркі” для дзяцей старэйшай групы. Мерапрыемства праходзіла ў музычнай зале, якая была абсталяваная ў стылі сялянскай хаты: справа стаяла печ з бярозавымі дровамі, каля печы – гаршчок і рэшата, лава, засланая саматканай посцілкай. На сталах разнастайны посуд – талеркі, міскі, лыжкі, кубкі. Былі і ўдзячныя гледачы – педагогі ўстановы і бацькі дзяцей, якія ўдзельнічалі ў забаве.

Забава праходзіла ў рамках вырашэння першай галавой задачы – выхаванне асноў нацыянальнай самасвядомасці дашкольнікаў у працэсе іх далучэння да народнага фальклору. Спачатку да гаспадара і гаспадыні завіталі дзеткі, заспявалі прывітальную песню, прывіталіся.

 

Ну а гаспадыня прывітала сваіх гасцей хлебам-соллю і ганарова ўручыла хлеб старэйшай з гасцей – выхавацелю групы.

 

 

Цікавым было тое, што мерапрыемства прайшло з удзелам бацькоў і педагогаў. Бацькі дзяцей старэйшай групы – Ганна, Аленка і Сярожа, завіталі на вячоркі ў якасці гасцей з дальняй вескі. А як весела яны праспявалі прыпеўкі!

 

 

Самым яркім момантам забавы стала з’яуленне Дамавіка, які вылез з-пад печы! Ролю Дамавіка выканала выхавацель другой малодшай групы – вельмі артыстычны і творчы педагог. Дамавік праспяваў песню, а пазней пагуляў з дзеткамі ў беларускую народную гульню – Кошка і Мышка.

 

 

Для гледачоў было цікавым паслухаць вершы, прыказкі і прымаўкі на беларускай мове, якія выразна і з задавальненнем расказалі дзеткі. А госць з далекай вескі, Сярожа, прынес з сабой чароўную дудку, з дапамогай якоя дзеці весела прагулялі у беларуску народную гульню.

 

 

Беларускія народныя песні, народныя танцы ў выкананні юных артыстаў нікога з гледачоў не заставілі быць абыякавамі: дружныя апладыспенты гучалі на працягу ўсяго мерапрыемста. Народны танец “Крыжачок”, які прыгожа станцавалі дзеткі, стаў яркім упрыгожваннем усей забавы. Фіналам сустрэчы стаў сумесны з дарослымі танец кракавяк: дзеткі запрасілі бацькоў і прысутных педагогаў на танец.

Бало весела, цікава, утульна. Цеплая эмацыянальная атмасфера, цудоўны настрой артыстаў і гледачоў, апладысменты, песні, гульні і танцы, - усе гэта і многае іншае надоўга запомніцца і дарослым, і дзецям. Лічу, што правядзенне фальклорных святаў і забаў дае магчымасць выхоўваць любоў і павагу да роднага краю, да нацыянальнай культуры і спадчыны.

 

Падрыхтавала музычны кіраўнік   Р. В. Казакова

Меню раздела