"Сустрэча вясны"
05.04.2022Прыгожая, чароўная прырода,
Ды болей вабiць дзiўная вясна,
Цудоўная пара любая года,
Але мне падабаецца адна...
Сапраўды, вясну можна назваць самай цудоўнай парой года, таму што надыходзіць яна пасля снежнай і халоднай зімы. Вясну з нецярпеннем чакаюць і дарослыя, і дзеці. Нягледзячы на тое, што першыя красавіцкія дні не радуюць веснавым надвор'ем, да нас завітала Вясна!
Сення ў нашай дашкольнай ўстанове адбылася забава для дзяцей старэйшай групы пад назвай «К нам вясна ў госці прыйшла!». Музычная зала была прыгожа прыбраная ў веснавым стылі: на акенцах сядзелі жавароначкі, у небе свяціла сонейка і ляталі ластаўкі, - усе спрыяла добраму святочнаму настрою. Юныя артысты ўвайшлі ў музычную залу пад задорную «Крутуху» і пад дружныя апладысменты гледачоў. Ролю прыгажуні-Вясны выдатна сыграла дзяўчынка старэйшай групы: яна завітала ў госці не проста так, а выканала песню, запрасіўшы тым самым дзетак у дружны карагод. З радасцю дзеці выканалі беларускую народную песню-заклічку «Жавароначкі», беларускую народную песню «Чаму ж мне не пець?», прачыталі вершы пра вясну. Гледачам вельмі спадабаўся старажытнабеларускі карагодны танец «Бранль» у суправаджэнні беларускіх музычных інструментаў. Неад'емнай часткай любой забавы з'яўляецца гульня, якая дазваляе дзецям праявіць свае творчыя здольнасці. Гулялі ў беларускія народныя гульні: «Бусел», «Сонейка і дожджык», «Парачка». Гулялі не толькі артысты, але і гледачы, выхаванцы сярэдняй групы. Было цікава, радасна і весела!
Сюрпрызам для ўсіх удзельнікаў забавы стала «Песенька Пчолкі» у выкананні дзяучынкі сярэдняй групы.
Я ўпэунена, што правядзенне фальклорных святаў і забаў дае магчымасць развіваць пазнавальныя і моўныя здольнасці, фарміраваць навыкі разумення беларускай мовы, а таксама выхоўвае каштоўныя адносіны да багаццяў беларускай культуры.
Падрахтавала музычны кіраўнік Казакова Р. В.