Вясёлы агарод на акенцы

18.03.2022

Вось і прыйшла вясна - пара пасадкі агарода на акенцы. Мы з выхаванцамітаксама пасадзілі свой агарод на акенцы. Дашкалята з дому прынеслі насенне кветак і гароднінны, каб пасадзіць яго у групе  для экалагічнай працы з дзецьмі ў вясновы перыяд. Кожны раз хочацца зрабіць нешта цікавае, незвычайнае, таму ў гэтым годзе ў нас "Вясёлая гародніна". Ўпрыгожваюць наш агарод героі казкі "Рэпка". Таксама аформілі жывёльны двор. Вельмі зацікавіла дзетак назіраць за нашымі "травянчыкамі" Тошай і Татошай, мы іх зрабілі сваімі рукамі.

Агарод на акне мае вялікае значэнне ў пазнавальным развіцці дзяцей дашкольнага ўзросту. Гэта такая форма працы з дзецьмі, дзе яны атрымліваюць першыя навыкі вырошчвання раслін, догляду за імі і стварэння ўмоў, неабходныхдля іх росту. У дзяцей развіваюцца працоўныя навыкі, яны могуць радавацца сваім поспехам і бачыць вынік сваёй працы, які фіксуюць ў дзённіку.

Агарод знаходзіцца ў даступнасці для дзяцей, каб можна было назіраць за працэсам росту. Дашкалятам вельмі падабаецца даглядаць за пасаджанымі культурамі. Кожны дзень яны адкрываюць для сябе нешта новае. Юныя агароднікі з цікавасцю назіраюць і робяць першыя высновы. У іх з'яўляецца цікавасць да раслін. Многія ўжо могуць адрозніць і назваць некаторыя віды раслін. Кожную раніцу яны прыходзяць у дзіцячы садок і бягуць да акна, каб паглядзець, як вырасла тое, што мы пасадзілі. Бяруць палівачку і паліваюць наш любімы агарод…

 

                                   

 

 

                             

 

 

                                                  

 

                                 

 

Падрыхтавала выхавацель дашкольнай адукацыі Сцяпко Г.С.

Меню раздела