Дзень роднай мовы

21.02.2023

Вось ужо больш за 20 гадоў ва ўсім свеце 21 лютага адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Даўно вядома, што наяўнасць сваёй мовы, а тым больш валоданне ей – гэта адна з прыкмет незалежнасці. Таму адна з галоўных задач дашкольнай адукацыі – далучаць выхаванцаў да багацця беларускай мовы, пашыраць слоўнікавы запас, фарміраваць каштоўныя адносіны да яе.

Вось і выхаванцы нашай установы адукацыі таксама святкавалі Дзень роднай мовы. Падчас правядзення тэматычнага дня была арганізавана выстаўка кніг беларускіх пісьменнікаў для дзяцей у кніжным кутку кожнай узроставай групы.  Была праведзена акцыя “Чытаем беларускія казкі", тэматычныя заняткі, спявалі песні, а самае цікавае  – гулялі ў народныя гульні.

 

 

 

 

 

 

 

 

         

 

Выхаванцы сярэдняй групы сумесна з бацькамі падрыхтавалі выставу малюнкай на тэму: "Мая любімая беларуская казка"

 

                                                                     

 

 

                                               

 

 

 

Падрыхтавала намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Т.С.Скіба

 

Меню раздела