Забава “Запрашаем на пасядзелкі”

19.11.2021

Фальклор – адзін з найлепшых сродкаў выхавання дзяцей. Выкарыстоўваючы ў практыцы беларускі музычны фальклор, музычны кіраўнік дашкольнай установы  мае магчымасць вырашаць шэраг праграмных задач: развіваць цікавасць да нацыянальнай культуры, далучаць да беларускай спадчыны, выхоўваць павагу да роднага краю.

 Фарміраванне ў выхаванцаў ўяўленняў аб родным краі праз выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў – адна з гадавых задач дзяржаўнай установы адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.п. Івянец”. З мэтай яе вырашэння адбылося цікавае і пазнавальнае мерапрыемства – забава “Запрашаем на пасядзелкі” для дзяцей старэйшай групы з удзелам дарослых. У музычнай зале, частка якой была абсталявана ў стылі сялянскай хаты, гасцей-дзетак чакалі Гаспадар і Гаспадыня. Дзеці завіталі ў госці не адны –  з імі прыйшлі і дарослыя. Беларускія народныя песні  “Прывітальная”, “Чаму ж мне не пець?”, “Зайграй жа мне, дударочку”, “Бывайце здаровы” набылі своеасаблівы каларыт, дзякуючы выкананню менавіта дзяцей. Свае спевы выхаванцы суправаджалі не толькі народнымі рухамі, але і музыцыраваннем на дзіцячых музычных інструментах, а дарослыя ім у гэтым з задавальненнем дапамагалі. Жартоўны танец “Мілы мой дзядочак” на прыканцы забавы яшчэ больш падняў настрой усім удзельнікам мерапрыемства. Сюрпрызным момантам забавы стаў жартаўнік і весялун Несцерка, які прыйшоў на пасядзелкі і пагуляў як з дзецьмі, так і з дарослымі.

             

 

 

 

   

 

 

 

             

 

 

 

  

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Вялікую цікавасць у прасутных выклікала інтэрактыўная гульня “Збяры ўраджай”, у якой дзеці пры дапамозе мультымедыйнай панэлі збіралі садавіну і гародніну ў кошык.

Сучаснасць патрабуе ад нас, педагогаў дашкольных устаноў, умець спалучаць традыцыйныя і інавацыйныя метады ў працы, што ў сваю чаргу дае магчымасць пашыраць уяўленні дзяцей аб родным краі, развіваць беларускае маўленне, эмацыянальную сферу дзіцяці.

Інфармацыю падрыхтаваў музычны кіраўнік Казакова Р.В.

 

 

 

 

 

 

 

Меню раздела